Выстава-кірмаш рамеснікаў “КУФАР” у Новым замку

Вярнуцца да падзей
28 красавік

На працягу двух дзён гарадзенцам і гасцям нашага горада свае працы, аўтарскія вырабы і тавары прадставяць лепшыя майстэрні, народныя ўмельцы і творчыя людзі, якія з’едуцца з усёй Беларусі.
Наведвальнікам выставы будуць прапанаваныя карысныя і прыгожыя вырабы са скуры, воўны, фетру, дрэва, саломкі, шкла, металу, упрыгожванні з пацерак і камянёў.
Святочныя паштоўкі, керамічныя вырабы, інтэр’ерныя і гульнявыя лялькі, цацкі, аўтарскае мыла, прадметы інтэр’еру, разьбяныя свечкі, яркія тапіарыі і арыгінальныя сувеніры – усё гэта чакае наведвальнікаў на выставе-кірмашы рамеснікаў “куфар”.
Чакаем вас 5 і 6 мая 2018г. з 10.00 да 18.00 у Новым замку па адрасе: г. Гродна, вул.Замкавая, 20.
Уваход на выставу вольны.

Група ВКонтакте: : https://vk.com/kufargrodno