Выстава “Кветкавы калейдаскоп” у Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
18 Ліпень

З 28 ліпеня 2018 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы будзе працаваць выстаўка “Кветкавы калейдаскоп”, у стварэнні якой прымуць удзел вядучыя народныя майстры г.Гродна. Выстаўка прадэманструе наведвальнікам бясконцую разнастайнасць кветкавых матываў у сучасным народным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены: жывапісныя і вышываныя творы, тэкстыльныя і скураныя вырабы, роспісы, вырабы з бісеру, фоамерану, паперы, сувеніры на кветкавую тэматыку.
У кожнага народнага майстра ёсць сваё бачанне прыгажосці, яго працы не маюць абмежаванасцей арыгінальнасці ў падачы тэмы. А што можа быць прыгажэйшае за кветкі? Наўрад знойдзецца чалавек, які з гэтым не пагадзіцца!