Выстава “Маё хобі – калекцыяніраванне” ў музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
13 май

З 13 мая  2017 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Маё хобі – калекцыяніраванне”. На выстаўцы прадстаўлены прыватныя калекцыі С.І. Барана, Я.А. Белуша, А.Ю. Сягоднік, Л.І. Ліс, А.М. Ліса, А.Г. Вішняковай, А.П. Госцева, М.Р. Цітарчук, І.В. Адасіка, Л.М. Зорынай па такіх напрамках калекцыяніравання, як нумізматыка (манеты), фалерыстыка (значкі і медалі), кампанафілія (сувенірныя званочкі), бірафілія (піўная атрыбутыка), глюкафілія і тэанатафілія (цукровыя і чайныя пакеты), планганалогія (лялькі), філатаймія (кішэнныя каляндарыкі) і інш.