Выстава “Традыцыі рамяства. Мастацтва апрацоўкі дрэва”

Вярнуцца да падзей
29 сакавік

З 26 сакавіка 2022 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка “Традыцыі рамяства. Мастацтва апрацоўкі дрэва” з фондаў музея. Экспазіцыя выстаўкі знаёміць з бандарнымі, сталярнымі, такарнымі, стальмашнымі вырабамі з дрэва кан. ХІХ – сяр. ХХ стст., бытаваўшымі на Гродзеншчыне. На выстаўцы прадстаўлены драўляныя скульптуры, дэкаратыўныя пано, шкатулкі, вазы, музычныя інструменты майстроў Рышкевіча М.А., Кумко І.М., Скрамблевіча М.А., Лобура А.А., выкананыя ў тэхніцы разьбы і прапілоўкі ў 1980-я гг.