Яўрэйскі скарб часоў Другой сусветнай, знойдзены ў Гродна, ужо перададзены музею

Вярнуцца да падзей
14 красавік

У час будаўнічых прац у доме № 3 на вуліцы 2-й Працоўнай рабочыя знайшлі на паддашшы схаваную каробачку ад тытуню. У ёй — упрыгожанні, манеты, у тым ліку старадаўнія, каронкі ды некалькі кавалкаў паперы.

Верагодна, каштоўнасці схавалі яўрэі перад ліквідацыяй гета.

Начальства выклікала прадстаўнікоў гісторыка-археалагічнага музея і міліцыю. Паводле першых ацэнак супрацоўнікаў музея знойдзены скарб з’яўляецца каштоўным. Верагодней за ўсё, яго схавалі гродзенскія яўрэі падчас нямецкай акупацыі 1941−1943 гг.

Знойдзены скарб ужо перададзены ў фонды Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Паводле матэрыялаў сайта Hrodna Life https://hrodna.life/2018/04/14/yaureyski-skarb/