Запрашаем на квізы ў Новы замак!

Вярнуцца да падзей
16 люты

Запрашаем усіх жадаючых на займальныя квізы ў Новы замак!

Штогод 21 лютага ў многіх краінах свету адзначаюць Сусветны дзень экскурсавода – асаблівае свята для ўсіх, хто любіць гісторыю і культуру сваёй краіны, а таксама для ўсіх, хто любіць пазнавальны і займальны адпачынак.

20 лютага мы рады запрасіць вас на тэматычныя квізы: “Беларуская вандроўка” і “Таямніцы беларускай культуры”.

Разам з вамі мы ўспомнім вядомыя беларускія творы і песні, знакамітыя і прыгожыя мясціны, славутых дзеячаў культуры і асветы, усё, што мае дачыненне да нашай беларускай спадчыны. Сёння ўсё па-беларуску, весела і карысна.

Папярэдні запіс па тэлефонах: 55-06-08, +375(29)543-24-41.

Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20

Калі: 20.02.2026 у 12:00 і 15:00