Прэзентацыя экспазіцыі “Генацыд беларускага народа”

Вярнуцца да падзей
10 люты

Прэзентацыя экспазіцыі “Генацыд беларускага народа”

У Новым замку адбылася прэзентацыя пашыранай экспазіцыі “Генацыд беларускага народа”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама С.М.Давыдзік, старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці А.В.Седач, навучэнцы г. Гродна.

Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены матэрыялы, знойдзеныя падчас даследавання месца масавага пахавання ахвяр нацыстаў пад Наваельняй (Дзятлаўскі раён). У Наваельні падчас вайны было створана яўрэйскае гета, за межамі пасёлка было расстраляна ад 500 да 800 чалавек. У жніўні – верасні 2021 г. праводзіліся даследаванні, было знойдзена каля 500 куль ад зброі нямецкай вытворчасці, астанкі 60 чалавек, рэчы, якія належалі загінулым. Даследаванні будуць працягвацца ў 2022 г. Знойдзеныя прадметы перададзены ў музей для пастаяннага экспанавання.