Выстава
Майстар-клас па друкаванні гравюр

У адным з памяшканняў гродзенскага Старога замка, абсталяваным пад друкарню, вы даведаецеся пра тое, як у даўнія часы стваралі і друкавалі гравюры. Вам раскажуць і пакажуць працэс стварэння меднага клішэ для гравіравання і падрыхтоўкі друкарскага станка для работы. Вы станеце непасрэдным удзельнікам працэсу стварэння гравюры. Кожны зможа, як раней рабілі друкары, надрукаваць адну з выяваў старога Гродна або партрэт караля.
Праводзіцца для групы ад 8 да 10 чалавек па папярэдняй дамоўленасці.
Тэлефон для запісу: 71-86-95 (Аддзел найноўшай гісторыі)