Адноўленую капліцу-пахавальню роду Ажэшкаў адкрылі ў Драгічынскім раёне

Вярнуцца да навін
22 студзень

У Драгічынскім раёне завяршылася рэстаўрацыя капліцы-пахавальні роду Ажэшкаў. Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося 22 студзеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Капліца-пахавальня роду Ажэшкаў знаходзіцца ў старадаўнім сядзібным парку ў аграгарадку Закозель. Яна пабудавана ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Будынак спалучае ў сабе рысы позняга класіцызму і неаготыкі. Супрацьаварыйныя работы ў капліцы пачалі ў 2019 годзе. У наступным годзе спецыялісты ўзяліся за рэстаўрацыю неагатычнай славутасці. Былі адноўлены дах і вежкі, чыгунныя элементы, вітражныя вокны, абноўлены фасад будынка, ранейшы выгляд вернуты брукаваным дарожкам вакол гістарычнага будынка. Рэстаўратары старанна аднавілі ўнутранае ўбранне, упрыгажэннем дэкору з’яўляецца адмысловая ляпніна.

Больш падрабязна можна азнаёміцца па спасылцы БЕЛТА