Этнограф Іван Кірчук раскажа пра старажытныя беларускія рытуалы ў Лошыцкай сядзібе 22 красавіка

Вярнуцца да навін
21 красавік

Музыка і этнограф-фалькларыст Іван Кірчук 22 красавіка ў сталічным музеі “Лошыцкая сядзіба” раскажа пра старажытныя напевы беларусаў і даўніх беларускіх рытуалах усхвалення вады, агню і зямлі, а таксама пакажа першыя музычныя інструменты нашых продкаў.

Іван Кірчук не толькі пакажа і раскажа, але і выканае больш за 50 беларускіх старажытных напеваў, звязаных з календаром продкаў, сямейнымі абрадамі і этнаграфічнымі традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі. Асобныя сюжэты сустрэчы “На чым гралі нашы продкі” расказваюць пра каляндарны шлях жыцця чалавека, даўніх святах і рытуалах усхвалення беларусамі вады, агню і зямлі.

Госці сустрэчы змогуць азнаёміцца з прадметамі народнага тэатра, музычнымі інструментамі і незвычайнымі прадметамі нашых продкаў, якія для атрымання гукаў выкарыстоўвалі капыткі коз, шкарлупіны арэхаў, драўляныя трашчоткі. Усе гэтыя прадметы былі сабраны Іванам Кірчуком у час шматгадовых экспедыцый па Беларусі.