Выстаўку да 70-годдзя з дня нараджэння мастака і паэта Фёдара Ястраба прадставілі ў Мінску

Вярнуцца да навін
8 люты

Выстаўку “Жыццё як час сарванай ружы” да 70-годдзя з дня нараджэння мастака і паэта Фёдара Ястраба прадставілі ў галерэі “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі.

У экспазіцыі дэманструецца яркі аўтарскі жывапіс. Выкананыя ў акварэлі эксперыменты майстра знаёмяць з яго ранняй творчасцю і мастацкім почыркам у перыяд пошуку, станаўлення свайго стылю і манеры. Прадстаўлены таксама створаныя на працягу апошніх гадоў жыцця малафарматныя жывапісныя работы, напоўненыя роздумамі, напружаныя, стрыманыя, эмацыянальныя. Выстаўка дае ўнікальную магчымасць зазірнуць у майстэрню мастака, адчуць атмасферу работы, выбару, навучання, эксперымента, разважання, творчай весялосці, тугі і пошуку.

Падрабязней па спасылцы: навіна