Выстава “Бясконцасць лініі мора” адкрыецца 4 мая ў Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці.
Свае работы ў экспазіцыі прадставяць пераможцы V адкрытага фестывалю – конкурсу дзіцячай творчасці “Я хачу стварыць цуд”. “Выстава – гэта вынік творчага праекта, арганізатарам якога з’яўляецца сярэдняя школа нумар 19 Гомеля”.
Фестываль-конкурс па традыцыі прысвечаны юбілею аднаго з вядомых мастакоў свету, які ўнёс вялікі ўклад у скарбніцу сусветнай культуры. У мінулым годзе ім стаў знакаміты мастак-марыніст Іван Айвазоўскі, адзначылі арганізатары.
У конкурсе прынялі ўдзел амаль 400 работ з розных куткоў Беларусі, а таксама Італіі і ЗША. Лепшыя з іх і ўбачаць наведвальнікі выставы “Бясконцасць лініі мора”. “Прадстаўленыя работы – гэта праяўленне творчай індывідуальнасці ўдзельнікаў, задумы юных мастакоў”.
Экспазіцыя адрасавана шырокаму колу гледачоў. Уваход свабодны.