Артыкул на сайце Hrodna Life. “Вечны каляндар з Гродзенскага музея выдалі 200 гадоў таму дзякуючы краўдфандынгу.”

Вернуться к событиям
2 Февраль

Навіну пра тое, што рыхтуецца выданне вечнага календара, прынесла колішнім мясцовым жыхарам газета “Kurier Litewski” ў 1801 годзе. Падрыхтаваць і выдаць каляндар браўся манаскі ордэн кармелітаў босых. Газета падкрэслівала, што гэты каляндар меў быць першым вечным каляндаром на польскай мове і заахвочвала чытачоў да пакупкі. Згодным заплаціць заранёў абяцалі добрую зніжку. Пра гэтыя ды іншыя цікавосткі каляндара распавяла Алеся Саўчук, намесніца дырэктара музея па навуковай працы. Падрабязнасці на сайце: http://hrodna.life/articles/vechnyi-kalyandar-z-grodzenskaga-muzeya-vyidali-200-gadou-tamu-dzyakuyuchyi-kraudfandyingu/