Шкатулка Марыі Багдановіч вярнулася ў Гродна

Вярнуцца да падзей
1 красавік

На працягу шасці месяцаў з 30.09.2021 па 31.03.2022 шкатулка Марыі Апанасаўны Багдановіч экспанавалася ў Мінску на выстаўцы «Пад знакам Страціма».

Нагадаем, праца па стварэнні мастацка-дакументальнай выстаўкі пры падтрымцы прэзідэнцкага гранта вялася супрацоўнікамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску да 130-годдзя з дня нараджэння паэта. Арганізатары выстаўкі сабралі прадметы з сямейнага архіва Багдановічаў, што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратурыі і мастацтва і Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

На фотаздымках: Кніга Алена Уладзіміраўна, загадчык сектара ўліку і захоўвання фонду М.Багдановіча ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры», і Рапінчук Алена Іосіфаўна, загадчык літаратурнага аддзела УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей».