Паважаныя наведвальнікі!
12 снежня будзе праводзіцца тэматычная экскурсія па выстаўцы “Забытае мастацтва ліставання” для зборных груп індывідуальных наведвальнікаў.
📌 Запісацца на экскурсію можна па тэлефоне:
8 (0152) 71-86-82 (аддзел рэдкай кнігі)
Збор групы адбудзецца каля касы Новага замка з 15.45.
Пачатак экскурсіі – у 16.00.
Кошты ўваходных білетаў: :
3 руб. – дарослыя, 2 руб. – студэнты і пенсіянеры, 1 руб. – школьнікі. Дзеці да 7 гадоў – бясплатна!
Экскурсійнае абслугоўванне – 25 руб. на групу да 25 чалавек.
Пры сабе мець наяўныя грошы для разліку за экскурсію.
Сардэчна запрашаем наведаць выстаўку!