6 снежня 2025 года ў Сенатарскай зале Новага замка адбыўся майстар-клас па стварэнню графічнага партрэта. Занятак быў праведзены вядомым расійскім мастаком, сябрай Санкт-Пецярбургскага саюза мастакоў, выкладчыкам Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў імя І.Я. Рэпіна Аляксандрам Сяргеевічам Крываносам.
Ва ўступным слове Аляксандр Сяргеевіч азнаёміў студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайна Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з тэорыяй стварэння хуткага графічнага партрэта, падзяліўся сакрэтамі прафесійнага майстэрства. У рамках практычнай часткі 17 удзельнікаў, выкарыстоўваючы графічны матэрыял і акадэмічную тэхніку, паглыбіліся ў захапляльны працэс стварэння партрэта дзяўчыны ў рэнесансным касцюме.
Майстар-клас прайшоў у цёплай, натхняльнай атмасферы. Удзельнікі змаглі атрымаць індывідуальныя рэкамендацыі ад дасведчанага мастака, павысіць свой узровень прафесійнага майстэрства.




