Выстава “Падарожжа ў краіну дзіцячых калысак”

Вярнуцца да падзей
20 Ліпень

З 9 ліпеня 2022 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка “Падарожжа ў краіну дзіцячых калысак”. Экспазіцыя выстаўкі знаёміць з традыцыйнай дзіцячай мэбляй беларусаў з этнаграфічных фондаў музея: калыскі, стойкі-хадункі, дзіцячыя каляскі, цацкі. Дэманструюцца паштоўкі з уласнай калекцыі гродненкі Ларысы Ліс – выявы дзіцячых калысак беларусаў, рускіх, кіргізаў, якутаў, немцаў, фінаў, шведаў, японцаў, партугальцаў, датчан, албанцаў, аўстрыйцаў, індыйцаў.

выстаўка “Падарожжа ў краіну дзіцячых калысак”

09 ліпеня – 18 верасня 2022 г.

Музей гісторыі Гарадніцы, вул. Ажэшкі, 37

штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00

Уваходныя білеты – 50 кап.

Тэлефон для даведак 62-09-93