Адкрыццё выставы “Прыгажосць і мода. ХХ стагоддзе”

Вярнуцца да падзей
21 Ліпень

19 ліпеня ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё выставы рэтракалекцыі Таццяны Фядосавай “Прыгажосць і мода. ХХ стагоддзе”. У экспазіцыі прадстаўлены сукенкі, касцюмы, абутак, аксесуары, упрыгожванні, якія адлюстроўваюць развіццё моды на працягу ХХ стагоддзя.

Экспазіцыя падзелена на дзесяцігоддзі, кожнае з якіх прадстаўлена шэрагам вобразаў, дэманструючых змены ў модзе. За кожным прадметам стаіць лёс яго ўладальнікаў, а таксама унікальныя гісторыі стварэння і стваральнікаў. Многія модныя гісторыі варты сюжэтаў фільмаў альбо раманаў.

Выстава “Прыгажосць і мода. ХХ стагоддзе” уражвае шматлікасцю і разнастайнасцю вобразаў, захоплівае цікавымі фактамі з гісторыі моды.