Выстава “Прыгажосць і мода ХХ стагоддзя”у Новым замку

Вярнуцца да падзей
18 Ліпень

19 ліпеня ў 16 гадзін у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выставы рэтракалекцыі Таццяны Фядосавай “Прыгажосць і мода ХХ стагоддзя”.

На выставе будуць прадстаўлены ўборы і абутак ХХ стагоддзя, аксесуары, упрыгожанне, і нават парфумерыя, як сусветных, так і айчынных вытворцаў.

Гонарам збору з’яўляюцца вясельны касцюм 1918 года з батысту з беларускай вёскі і сукенка сапраўднай кінадзівы Галівуда 1930-х Кэй Фрэнсіс, капялюшык 1930-х з пёраў маскоўскай птушкафабрыкі імя Н.Крупскай і капялюшык 1950-х з конскім воласам ад парыжскага мадэльера Скіяпарэлі, сукенка 1920-х з гардэробу амерыканскай сям’і Прат і «трафейныя» сукенкі 1940-х з Германіі. Асаблівая каштоўнасць калекцыі – вячэрняя сукенка брытанскага мадэльера Мюрэя Арбейда, які ствараў сукенкі для прынцэсы Дыяны.