16 сакавіка – “Музей аднаго чалавека”

Вярнуцца да падзей
12 сакавік

Дарагія сябры, творчая група «Вольнай студыі» і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей запрашаюць вас наведаць «МУЗЕЙ АДНАГО ЧАЛАВЕКА» – гэта незвычайная прастора, якая будзе працаваць толькі АДЗІН вечар.
Кожны экспанат унікальны і вельмі каштоўны. Так што нагадваем: «Рукамі экспанаты не чапаць», а вось яны вас чапаць могуць.
Наш музей імерсійны – кожны, хто прыйшоў, таксама ўдзельнік дзеяння.
Вы ўбачыце не выставу, не перформанс, а нешта іншае, незвычайнае.
КАЛІ: 16 сакавіка ў 18:00.
УВАХОД за donation – гэта значыць, што кожны можа пакінуць колькі лічыць патрэбным, а таксама прыйсці бясплатна.
Усе атрыманыя сродкі пойдуць на дапамогу бяздомным жывёлам у ГООЗЖ «Адданае сэрца».
Чакаем усіх з нецярпеннем!