Адкрыццё выставы “Свет энтамалогіі” ў Старым замку

Вярнуцца да падзей
13 сакавік

З 15 сакавіка 2019 года ў Старым замку пачынае працу выстаўка “Свет энтамалогіі”. На выстаўцы будуць прадстаўлены разнастайныя насякомыя, якія насяляюць Зямлю, у тым ліку і самыя прыгожыя з іх – матылькі. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з энтамалагічным абсталяваннем і працай энтамолага, літаратурай, якой карыстаецца вучоны, што займаецца сістэматыкай насякомых, а таксама падзівіцца на паштовыя маркі розных краін з выявамі матылькоў.

На выстаўцы ёсць магчымасць згуляць у інтарактыўную гульню “Знайдзі насякомае”, дзе трэба адшукаць насякомых у іх рэальных месцах пражывання.

Кошт уваходных квіткоў:

  • для школьнікаў – 1 руб. 30 кап.
  • для навучэнцаў ССНУ, студэнтаў ВНУ, пенсіянераў – 1 руб. 70 кап.
  • для дашкольнікаў, інвалідаў, ветэранаў ВАВ, дзяцей-сірот, ваеннаслужачых тэрміновай службы – бясплатна
  • для астатніх наведвальнікаў – 2 руб.

Тэматычная экскурсія па выставе – 14 руб. (папярэдні запіс па тэл. 71-86-91).

Штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса – да 17.00) па адрасе: вул. Замкавая, 22. Даведкі па тэл.: 72-18-51, 71-86-91.