26 лютага ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё выстаўкі “Дыялог”. На выстаўцы прадстаўлены габелены майстра мастацкага тэкстылю, “класіка” беларускага габелена Людмілы Іванаўны Пятруль і скульптуры яе сына, сучаснага беларускага скульптара, вядомага сваімі манументальнымі творамі, Максіма Міхайлавіча Петруля. Сумесны выставачны праект –гэта дыялог паміж двума рознымі відамі мастацтва, паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, паміж творамі і асяроддзем, паміж традыцыйным і сучасным, паміж прыродай і чалавекам.
Творы Людмілы Іванаўны, выкананыя ў тэхніцы аўтарскага ткацтва, прысвечаны тэмам гісторыі, культуры, працы, народных традыцый, прыгажосці роднай зямлі.
Максім Міхайлавіч з’яўляецца прыхільнікам канцэптуальнага мастацтва. Яго творчасць прысвечана ўніверсальным агульначалавечым тэмам. Аўтар у сваіх творах праз алегарычныя прыёмы, выразныя мастацкія сімвалы інтэрпрэтуе беларускія нацыянальныя традыцыі.
Выстава працягнецца да канца сакавіка.
Нумар тэлефона: 8 (0152) 71-86-83; 8(033) 3250058.






