Запрашаем на майстар-клас!

Вярнуцца да падзей
27 люты

Мы запрашаем вас на майстар-клас па маляванні, прысвечаны вобразу сучаснай беларускай жанчыны, яе сіле, каштоўнасцям і ўнутраным рэсурсам.

Будзем маляваць, дзяліцца думкамі і разважаць аб тым, што для кожнай з нас значыць быць жанчынай сёння. Гэта прастора для спакойных зносін, натхнення і самавыяўлення праз творчасць.

У праграме:

– маляванне ў суправаджэнні супрацоўніка музея (усе матэрыялы прадастаўляюцца: папера для малявання, акварэль, гуаш, алоўкі на выбар);

– гутарка і абмен думкамі ў працэсе работы, карткі з пытаннямі для разважання.

Месца правядзення: Новы замак, вул. Замкавая, 20

Дата і час: 7 і 8 сакавіка ў 14:00

Папярэдні запіс па тэлефоне: 71-86-88

+375(29) 61-48-235 (А1)

+375(29) 776-65-88 (МТС)

Працягласць – да 2 гадзін.

Колькасць месцаў абмежавана.

Кошт – 15 руб.