Майстар-клас па маляванні

Вярнуцца да падзей
10 сакавік

У Новым замку 7 і 8 сакавіка адбыліся майстар-класы па маляванні, прымеркаваныя да Міжнароднага жаночага дня.

З нагоды свята мы стварылі ў Новым замку прастору для творчасці, разважанняў і натхнення. Кожная ўдзельніца атрымала магчымасць праз маляванне выявіць свой унутраны стан і асэнсаваць, што для яе значыць быць жанчынай сёння.

На майстар-класе разам з супрацоўнікам музея госці малявалі, дзяліліся думкамі, абмяркоўвалі каштоўнасці ў жыцці сучаснай беларускай жанчыны.

Дзякуем усім, хто прыйшоў і прынёс з сабой шчырасць, добразычлівасць і натхненне! Вашы малюнкі і эмоцыі сапраўды стварылі асаблівую святочную атмасферу.