Выстаўка “Знакі доблесці і гонару. Вайсковая форма і рыштунак кан. ХVІІІ –1-й паловы ХІХ ст.” у Лідскім музеі

Вярнуцца да падзей
11 сакавік

Выстаўка “Знакі доблесці і гонару. Вайсковая форма і рыштунак кан. ХVІІІ – 1-й паловы ХІХ ст.” з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адкрылася 10 сакавіка ў Лідскім замку.

Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел супрацоўнікі ўстановы культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”: загадчык аддзела найноўшай гісторыі Вашкевіч Андрэй Фрыдрыхавіч і загадчык аддзела гісторыі краю Траццякевіч Наталля Уладзіміраўна, а таксама дырэктар дзяржаўнай установы “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” Хацяновіч Наталля Аляксандраўна і загадчык аддзела “Лідскі замак” Некрашэвіч Ганна Тадэвушаўна.

На выстаўцы прадстаўлена вайсковая форма, узнагароды і рыштунак розных армій Расійскай Імперыі, Аўстрыі, Францыі, Германіі.

Для ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства Траццякевіч Н.У. правяла экскурсію па выстаўцы.