22 сакавіка 1943 г. нацысцкімі карнікамі была спалена беларуская вёска Хатынь. У памяць аб гэтай трагічнай даце нашым музеем арганізавана планшэтная выстаўка «Генацыд беларускага народа на Гродзеншчыне ў 1941-1944 гг.», якая экспануецца ў гродзенскай гімназіі №4.
На выстаўцы гімназісты падрабязна пазнаёмяцца з паняццем генацыду, крымінальнай справай, якая з 2021 г. вядзецца Пракуратурай Рэспублікі Беларусь, а таксама з падзеямі 1941-1944 гг.: нямецкім акупацыйным рэжымам, спаленымі беларускімі вёскамі, знішчэннем яўрэйскага насельніцтва, ваеннапалонных і інтэлігенцыі, высылкай насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію. Тэксты дапоўнены багатым ілюстрацыйным матэрыялам.
Вучні з вялікай цікавасцю наведваюць выстаўку.



