Навукова-практычная канферэнцыя “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на Гродзеншчыне: гісторыя і памяць”

Вярнуцца да падзей
20 сакавік

9-10 верасня 2026 года ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на Гродзеншчыне: гісторыя і памяць”.

Канферэнцыя праводзіцца да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны з мэтай прыцягнення ўвагі навуковай супольнасці і грамадства да гісторыі пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны, захавання праўдзівай гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на падставе навукова абгрунтаваных гістарычных ведаў, фарміравання ў моладзі пачуцця патрыятызму, павагі да памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа.

Арганізатары канферэнцыі – упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

В рамках канферэнцыі запланавана наведванне аб’ектаў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна і месцаў памяці часоў Вялікай Айчыннай вайны: Асочнікі (ДОТ), Сонічы (ДОТ), Дамброўка (ДОТ), Загараны (Форт №1), Навумавічы (Форт № 2).

 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца гісторыкі, археолагі, супрацоўнікі музеяў, архіваў і бібліятэк, краязнаўцы.

 

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі неабходна падаць да 1 ліпеня 2026 года ў аргкамітэт па адрасе: УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”, вул. Замкавая, 20, 230023 г. Гродна, Беларусь

e-mail: info@grodno-museum.by

 

Месца правядзення канферэнцыі: г. Гродна (вул. Замкавая, 20, Новы замак)

 

Спасылка на бланк заяўкі: ЗАЯЎКА

 

Па ўзнікаючых пытаннях звяртацца да каардынатараў:

Пірута Аксана Іванаўна, загадчык аддзела навукова-метадычнай работы, тэл. 8(0152) 71-86-87

Галота Кацярына Віктараўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-метадычнай работы, тэл. (8-0152) 71-86-87