Адкрыццё выставачнага праекта “Каб адчуваць”

Вярнуцца да падзей
11 Чэрвень

11 чэрвеня ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Каб адчуваць”, дзе прадстаўлены творы беларускіх мастакоў другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя з калекцыі Прыорбанка. Калекцыя фарміравалася на працягу 30 гадоў і сёння налічвае больш за 1000 твораў жывапісу і графікі. Гэта найбуйнейшы ў краіне карпаратыўны збор беларускага мастацтва.

Назва «Каб адчуваць» становіцца запрашэннем да асабістага дыялогу з мастацтвам. Кожная праца – гэта нагода спыніцца, задумацца, пражыць эмоцыю. Кранальныя і іранічныя, глыбокія і смелыя вобразы раскрываюць складаную, шматгалосую прастору беларускай культуры – ад пасляваенных гадоў да нашых дзён.

Выстаўка экспануецца да 19 ліпеня. Запрашаем да наведвання!