Паважаныя наведвальнікі!
З 14 чэрвеня па 30 жніўня 2026 г. у Авальнай зале Новага замка экспануецца часовая экспазіцыя “Скарбы Зямлі” ў рамках сумеснага мерапрыемства з выставай “У свеце самацветаў”.
На выстаўцы “У свеце самацветаў” прадстаўлены калекцыйныя ўзоры мінералаў, акамянеласцяў, аўтарскія ювелірныя ўпрыгожванні з натуральных камянёў, сувеніры, вырабленыя з оніксу, малахіту, гагату, чараіту, селеніту і іншых мінералаў, біжутэрыя, каралы і ракавіны малюскаў.
На часовай экспазіцыі “Скарбы Зямлі” прадстаўлены разнастайныя ўзоры мінералаў і горных парод з фондаў музея: агату, кварцу, аметысту, лемезіту, эудыяліту, астрафіліту і іншых.
Уваходны квіток – 2 рублі.
Час працы: штодня з 10.00 да 19.00.

