Кім бы ні быў кожны з нас па прафесіі: праграміст, гісторык, бухгалтар, мастак ці філолаг, – усё ж такі адным з агульных нашых скарбаў з’яўляецца родная мова. Супрацоўнікі музея сёння напісалі дыктоўку “Наша вада”, тэкст якой быў выбраны са зборніка эсэ Я.Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Гасцямі і ўдзельнікамі мерапрыемства былі літаратуразнавец, літаратурны крытык, дацэнт УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” Сабуць Аліна Эдмундаўна, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч, настаўнік гісторыі УА “Гімназія № 3 г. Гродна” і кіраўнік музея В.Соламавай Лашук Таццяна Ігараўна.