Акцыя «Юныя экскурсаводы» прайшла ў Старым замку

Вярнуцца да падзей
21 люты

21 лютага ў музеі адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню экскурсавода. Вучні ДУА “Гродзенская гімназіі №1 імя Я. Карскага” прынялі ўдзел у акцыі “Юныя экскурсаводы”. Яны распавялі наведвальнікам пра нядаўна адкрытыя залы Старога замка: пакоі каралеўскага сакратара, каралеўскую лазню і капліцу.
21 лютага адзначаецца яшчэ і Дзень роднай мовы, у нашым музеі можна было пачуць экскурсію на роднай мове ад юных экскурсаводаў.
Дзякуем вучням ДУА “Гродзенская гімназіі №1 імя Я. Карскага” за ўдзел у нашай акцыі.