22 лістапада ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё персанальнай выставы сучаснага беларускага мастака Андрэя Пяткевіча “Іншы погляд”.

Вярнуцца да падзей
25 Лістапад

22 лістапада ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё персанальнай выставы сучаснага беларускага мастака Андрэя Пяткевіча “Іншы погляд”. У экспазіцыі прадстаўлены творы, якія дэманструюць вынікі працы мастака за апошнія дваццаць гадоў.

Нарадзіўся Андрэй Пяткевіч у 1976 годзе ў горадзе Верхнядзвінску Віцебскай вобласці. У 1994 годзе скончыў Беларускі ліцэй мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка, у 2000 годзе – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу. Мастак актыўна прымае ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах, пленэрах і сімпозіумах з 1995 года. З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў з 2004 года, а з 2010 года – членам Бюро манументальнай секцыі.

У станковым жывапісе мастак працуе ў тэхніцы акрылу, стварае складаныя тэматычныя кампазіцыі, якія напоўнены іншасказальным сэнсам. Прадметны свет у працах творцы служыць сімвалам, вобразам, алегорыяй для ўзняцця пытанняў на тыя тэмы, якія хвалююць мастака: стасункі паміж людзьмі, пачуцці і каханне, жорсткасць і агрэсія. Часам адлюстраванне тэмы набывае саркастычнае гучанне, тым самым заахвочваючы гледача да разважанняў. Творы Андрэя Пяткевіча знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы, Кітая, Канады, Літвы.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу!

Выставая працуе штодзённа з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17:30.

Тэл. 8 (0152) 71-86-83; 8 (0152) 71-86-88

Кошт уваходных білетаў:

для школьнікаў –– 1 рубель 00 капеек.

для студэнтаў і пенсіянераў — 1 рубель 50 капеек.

для астатніх наведвальнікаў — 2 рублі 00 капеек.