Легендарны зубр са Старога замка пераехаў на новае месца!

Вярнуцца да падзей
21 Лістапад

Экспазіцыя Старога замка яшчэ часткова працуе для наведвальнікаў, але ўжо сёння залу замка пакінуў адзін з замых буйных і самых запамінальных экспанатаў. Наш знакаміты зубр пераехаў на новае месца жыхарства – ў будынак Новага замка, дзе нейкі час ён будзе знаходзіцца ў фондах да ўзнаўлення працы экспазіцыі прыроды.