26 лістапада ў Новым замку Кубак Беларусі па хуткіх шахматах

Вярнуцца да падзей
14 Лістапад

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у Новым замку спаборніцтвы па шахматах. І хаця ідэя правесці Калядны турнір у Новым замку ў 2016 годзе ўзнікла спантанна, дадзеныя археалагічных даследаванняў сведчаць, што гэта інтэлектуальная гульня ў  мінулыя стагоддзі была вельмі папулярнай сярод жыхароў нашага горада. Чарговым доказам гэтага стала знаходка яшчэ адной шахматнай фігуркі на Старым замку месяц таму. Пакуль археологі шукаюць астатнія 31 фігурку з камплекта, прапануем паглядзець на гульню лепшых шахматыстаў краіны.

Запрашаем 26 лістапада 2017 года ў Новы замак, дзе пройдуць чвэрцьфіналы, полуфіналы і фінал сярод мужчын і полуфіналы і фінал сярод жанчын. Пачатак у 10-00. Уваход па білеце ў музей.