28 красавіка Сусветны дзень аховы працы

Вярнуцца да падзей
28 красавік

28 красавіка праводзіцца Сусветны дзень аховы працы – гэта комплекс мерапрыемстваў, якіяправодзяцца на розных роўнях, накіраваных прыцягнуць увагу да праблем бяспекі працы, да патрэбы паляпшэння яе ўмоў, а таксама на прафілактыку вытворчага траўматызму і захворванняў на працоўных месцах.

У Рэспубліцы Беларусь пытанням бяспекі працы надаецца безумоўнае прыярытэтнае значэнне. Забеспячэнне праў і гарантый працаўнікоў у вобласці аховы працы, стварэнне ўмоў для годнай працоўнай дзейнасці з’яўляецца адным з найважных кірункаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

На сённяшні дзень створана развітая заканадаўчая база ў вобласці аховы працы, якая ўлічвае наяўны станоўчы міжнародны досвед і шматгадовую практыку рэгулявання гэтых пытанняў на нацыянальным узроўні. Асноўным нарматыўным дакументам у вобласці аховы працы з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы». Увесь комплекс мерапрыемстваў у вобласці аховы працы, ад прыняцця заканадаўства і распрацоўкі сістэм кіравання аховай працы да дзяржаўнага нагляду і грамадскага кантролю, скіраваны на вырашэнне адной галоўнай задачы – скарачэння вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў.

Дзе б вы ні працавалі – ваша жыццё і здароўе з’яўляюцца самай вялікай каштоўнасцю і шмат у чым залежаць ад вашага свядомага дачынення да ўласнай бяспекі