26-27 красавіка праходзіць абласны семінар для дырэктараў і працаўнікоў дзяржаўных музеяў “Музейная экспазіцыя: досвед і перспектывы”, у якім прымаюць удзел супрацоўнікі нашага музея.
У першы дзень удзельнікі семінара знаёмяцца з арганізацыяй працы на экспазіцыях Іўеўскага музея нацыянальных культур і Музея-сядзібы М.К.Агінскага, з культурна-адукацыйнай чыннасцю Ашмянскага і Смаргонскага музеяў на Гальшанскім і Крэўскім замках.
Па праграме таксама запланавана наведанне музея-сядзібы Францішка Багушэвіча “Кушляны” і Ашмянскага краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча.
Арганізатарамі семінара з’яўляюцца кіраванне культуры Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта а таксама Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.