Адкрыццё выставы Адама Смаляны «Малюнак і скульптура»

Вярнуцца да падзей
19 красавік

18 красавіка у 16:00 у Авальнай зале Новага замка адбылося адкрыццё выставы Адама Смаляны «Малюнак і скульптура».

Выстава арганізавана Дзяржаўнай галерэяй мастацтваў у Сопаце. На выставе прадстаўлены скульптуры з дрэва, пленэрныя мадэлі, а таксама малюнкі з калекцыі Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Сопаце і прыватнай калекцыі Матэвуша Смаляны. Акрамя таго ахаваліся яго малюнкі (цыклы “Татры”, “Акты”, “Коні”) і шматлікія канцэптуальныя замалёўкі камернай, пленэрнай скульптуры і помнікаў, якія таксама прадстаўлены на выставе.

Адам Смаляна – скульптар, педагог, прафесар, прадстаўнік Сопацкай школы. Нарадзіўся ў Львове 11 чэрвеня 1921 года. Скончыў пачатковую школу і гімназію імя Казіміра Вялікага. Затым паступіў на аддзяленне скульптуры ў Інстытут выяўленчых мастацтваў у Львове, дзе вучыўся да 1941 года пад кіраўніцтвам прафесара Марыяна Унука і прафесара Юзэфа Стажыньскага. Ва ўзросце 23 гадоў пачаў выкладаць скульптуру ў Львоўскім мастацкім вучылішчы, стаў сябрам мясцовага Саюза мастакоў, прымаў удзел у Львоўскай абласной мастацкай ваставе (Гарадская ратуша, Львоў). У снежні 1945 года быў рэпатрыяваны ў Кракаў са сваёй маці і будучай жонкай, а ў 1946 годзе пераехаў у Сопат, дзе стаў асістэнтам скульптара ў толькі што заснаванай Дзяржаўнай вышэйшай школе вытанчаных мастацтваў (у майстэрні прафесара Марыяна Унука). У 1951 годзе па вырашэнню сената Дзяржаўнай вышэйшай школы атрымаў званне кантрактнага намесніка прафесара Аддзялення скульптуры пры факультэце Архітэктуры інтэр’ераў і званне прарэктара школы. У 1956 годзе адбылася першая персанальная выстава скульптара ў Бюро мастацкіх выстаў у Сопаце. У 1971 годзе Адам Смаляна заняў пасаду дэкана Факультэта жывапісу і скульптуры ў Дзяржаўнай вышэйшай школе вытанчаных мастацтваў у Гданьску. Мастак прымаў удзел у больш за 30 калектыўных выставах па ўсяму свету. Акрамя разьбы па дрэву Адам Смаляна працаваў у гіпсе, камні, метале і кераміцы (прымаў удзел у выставе “Шкло і кераміка” ў Вроцлаве ў 1961 годзе). Ён супрацоўнічаў і кансультаваў у рамках праектаў, па дызайне, архітэктуры, рэканструкцыі помнікаў (у тым ліку Польскі манетны двор у Варшаве, Курорт “Наленчуў”). У 1950-х і 1960-х гадах ён удзельнічаў у рэканструкцыі Старой і Цэнтральнай частак горада Гданьск. Стварыў каля дзясятка скульптур і помнікаў у такіх гарадах, як Сопат, Гдыня, Гданьск, Варшава, Валбжых, Наленчуў, Хойніцэ і Старагард-Гданьскі. Мастак атрымаў мноства ўзнагарод і знакаў адрознення, у тым ліку званне “Ганаровы грамадзянін горада Сопат” (1974), Афіцэрскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы (1978). Памёр 5 студзеня 1987 года.

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17:30.

Тэл. 8 (0152) 71-86-83; 8 (0152) 71-86-88

Кошт уваходных білетаў:

для школьнікаў – 50 капеек;

для студэнтаў і пенсіянераў – 80 капеек;

для астатніх наведвальнікаў – 1 рубль.