Абласны конкурс малюнкаў “Нашчадкі Перамогі”

Вярнуцца да падзей
18 красавік

18 красавіка ва ўстанове культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” праходзіць заключны этап абласнога конкурса малюнкаў “Нашчадкі Перамогі”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Конкурс арганізаваны ўпраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і ўстановай адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.

На заключным этапе конкурсу прымаюць удзел каля пяцідзесяці навучэнцаў мастацкіх школ Гродзеншчыны. Юныя мастакі выконваюць заданне па напісанні тэматычных нацюрмортаў у намінацыі “Жывапіс”. Частка прадметаў для нацюрмортаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны прадастаўлена з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Журы ацэніць таксама і намаляваныя канкурсантамі патрэты ўдзельнікаў вызвалення Гродзеншчыны. Дарэчы, партрэты намаляваны ўдзельнікамі конкурсу па копіях фотаздымкаў, якія захоўваюцца ў музейным фондзе.