Супрацоўнікі нашага музея прынялі ўдзел у 26-ай Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг “Адпачынак-2024”

Вярнуцца да падзей
19 красавік

“Адпачынак-2024” – самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі “Турызм і адпачынак”, на якой краіны, рэгіёны і турыстычныя кампаніі з усяго свету прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку.

Выстава таксама з’яўляецца і эфектыўнай бізнес-пляцоўкай для рэкламы турыстычных маршрутаў, новых тураў, сустрэч са старымі партнёрамі, наладжвання новых дзелавых кантактаў.