Абласны семінар “Экспазіцыйная работа – адзін з асноўных накірункаў музейнай дзейнасці”

Вярнуцца да падзей
28 красавік

28 красавіка ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі прайшоў абласны семінар “Экспазіцыйная работа – адзін з асноўных накірункаў музейнай дзейнасці” для супрацоўнікаў музеяў Гродзенскай вобласці. Пасля абмеркавання праблемных пытанняў удзельнікі семінара мелі магчымасць атрымаць практычны вопыт падчас наведвання выстаўкі “100 гадоў гродзенскага ровару” Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея і экспазіцыі “Эпоха. Час. Будынак” Музея гісторыі рэлігіі.