З 17 па 22 красавіка працягнулася даследаванне адкрытай падчас будаўнічых прац сцяны ХІІ ст. на тэрыторыі Новага замка.
Археолагі, распрацоўваючы невялікія квадраты з паўночнага і паўднёвага бакоў траншэі, здолелі прасачыць працяг сцяны і выказаць магчымыя інтэрпрэтацыі. Рэшткі галаснікоў у раскопе, характар кладкі і наяўнасць фігурнай пілястры дазваляюць выказаць меркаванне, што перад намі фрагмент сцяны храма. Дакладней кажучы, паўднёвай сцяны храма з бакавым уваходам.
Аднак застаецца загадкай, ці адносіцца фрагмент сцяны да вядомай нам па пісьмовых крыніцах Уваскрасенскай царквы, ці з’яўляецца ён рэшткамі зусім іншага храма?


