30 лістапада – 1 снежня адбыўся выязны семінар для дырэктароў і супрацоўнікаў музеяў Гродзенскай вобласці “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з экспазіцыямі шэрагу музеяў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей і арганізацыяй працы з наведвальнікамі.
У маршрут былі ўключаны: Мастоўскі музей “Лес і чалавек”, Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, Музей Вавёркі у Вялікай Бераставіцы, Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей, Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І.Баграціёна, Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага, Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў, Косаўскі палацава-паркавы комплекс, Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі.
Арганізатарамі семінара з’яўляюцца ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.