Праект «Чытаем разам» да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
12 Лістапад

Мы набліжаемся да вельмі важнай і значнай падзеі – 9 снежня 2021 года споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Студэнты філалагічнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» наведалі наш музей, пазнаёміліся з творчасцю беларускага паэта і сталі ўдзельнікамі праекту «Чытаем разам».

У выкананні студэнтаў прагучалі вядомыя творы М.Багдановіча: «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю…»), «Слуцкія ткачыхі», «Трыялет» («Мне доўгае расстанне з Вамі…»), «Раяль цалуе тонкая рука…», «Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці…» (урывак з паэмы «У вёсцы»).

Курыравалі падрыхтоўку студэнтаў намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце, старшы выкладчык кафедры рускай філалогіі Мардзечка Святлана Сяргееўна і педагог-арганізатар інтэрната № 4 Мардзечка Віктар Валер’евіч.

Паглядзець відэаролік вы зможаце на афіцыйным сайце музея Максіма Багдановіча (У раздзеле “Навіны”) або клікнуўшы па малюнку.