Адбыўся выязны семінар “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”

Вярнуцца да падзей
20 красавік

18-19 красавіка адбыўся выязны семінар “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы” для дырэктараў і супрацоўнікаў дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці.

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з экспазіцыямі і арганізацыяй працы з наведвальнікамі  Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, з экспазіцыяй Музея яўрэйскага супраціўлення і мемарыяльнай Сцяной памяці.

У рамках семінара ў Доме-музеі Адама Міцкевіча было праведзена паседжанне з удзелам кансультанта ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Надзеі Віктараўны Аўдзей.

Супрацоўнікі Карэліцкага раённага краязнаўчага музея распавялі пра формы працы ў накірунку патрыятычнага выхавання моладзі, Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея – пра навукова-асветніцкую працу з наведвальнікамі ва ўмовах рээкспазіцыі.

Удзельнікі семінара таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыямі Музея-сядзібы Адама Міцкевічаў “Завоссе”, Мірскага замка, Баранавіцкага раённага краязнаўчага музея.