Запрашаем на адкрыццё выставы, прысвечанай памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

Вярнуцца да падзей
19 красавік

20 красавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адкрыецца выстава, прысвечаная памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі. На працягу 35 гадоў узначальваючы Беларускі Экзархат, мітрапаліт Філарэт унёс бясцэнны ўклад у адраджэнне святыняў, вывеў на новы ўзровень развіцця духоўнае жыццё краіны.

Пра зямное жыццё мітрапаліта Філарэта можна даведацца праз прадстаўленныя на выставе фатаздымкі, зробленыя яго асабістым фатографам (з 2016 па 2021г.) Ксеніяй Кнаус.

Шматгранна ўспрыняць гэтага Чалавека і адчуць Яго ўклад у духоўнае жыццё краіны дапамогуць творы мастакоў, іканапісцаў Беларусі, Расіі, Малдовы, якія былі створаны ў рамках VI Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі беларускай» (2021), прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Працы лаўрэатаў Усебеларускага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці праваслаўнай царквы ў Беларусі наблізяць гледача да разумення духоўнасці праз дзіцячае светаўспрыманне.

У межах дадзенага праекта будуць прадстаўлены матэрыялы выставы «Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі беларускай».

Выстава, прысвечаная памяці мітрапаліта Філарэта, Першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі будзе працаваць да 21 мая 2023 года.

Уваход вольны.

Нумар тэлефона: 8 (0152) 71-86-83