Адкрыццё выставачнага праекта “Viva Kola Art”

Вярнуцца да падзей
3 красавік

3 красавіка ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Viva Kola Art”, арганізаванага Веласіпедным клубам “Мінск”, Беларускай федэрацыяй веласіпеднага спорту і Беларускім саюзам мастакоў.

Для большасці людзей спорт і мастацтва – гэта зусім розныя стыхіі, якія існуюць незалежна адзін ад аднаго. Але гэта толькі на першы погляд. Насамрэч у спорту, а ў нашым выпадку ў веласпорту, і ў мастацтва нямала агульнага. Галоўнае, што збліжае прадстаўнікоў гэтых сфер дзейнасці, – неабходнасць чэрпаць натхненне для дасягнення высокіх вынікаў. У велагонках ёсць шмат месца для творчасці і імправізацыі, а ў выяўленчым мастацтве ёсць імкненне стаць лепшым!

Выстаўка экспануецца да 31 мая. Запрашаем да наведвання!