Адкрыццё выставы “Ігар Адасік. Мае хобі” у Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
2 Кастрычнік

12 кастрычніка 2018 г. у 16.00 гадзін у Музеі гісторыі Гарадніцы адчыніцца выстаўка “Ігар Адасік. Мае хобі”. Выстаўка пазнаёміць гледачоў з уласнымі калекцыямі гродзенца Ігара Адасіка. На выстаўцы будуць прадстаўлены калекцыйныя мадэлі ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны, выкананыя аўтарам у маштабах: 1:35, 1:43, 1:72, 1:100. Таксама будзе прадстаўлена калекцыя музычных інструментаў розных краін свету і макеты архітэктурных збудаванняў уласнай распрацоўкі І.В.Адасіка.

Ігар Адасік нарадзіўся ў Слоніме. З дзяцінства захапляўся мадэляваннем, клеіў паменшаныя копіі аўтатэхнікі і тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці інжынер-прыборабудаўнік. Працуе інжынерам сродкаў радыё і тэлебачання ў РУП “Белтэлекам”.

Выстаўка працуе з 13.10.2018 г. штодзённа (акрамя панядзелка)

з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37

Музейны занятак для школьнікаў (група 25 чалавек) – 6.00 руб.

Уваходныя білеты для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 30 кап.

Тэлефон для даведак 72 – 16 – 69