Адкрыццё выставы “Перадсвяточная казка”

Вярнуцца да падзей
8 снежань

З 22 снежня 2017 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы распачне працу навагодняя выстаўка “Перадсвяточная казка”. У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены: калекцыя аўтарскіх лялек у маскарадных касцюмах майстроў клуба “Гарадзенская лялька”, керамічныя навагоднія цацкі навучэнцаў узорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” г.Гродна, а таксама жывапісныя і вышываныя працы, папяровыя, скураныя, тэкстыльныя вырабы вядучых народных майстроў г.Гродна, аб’яднаныя зімовай тэматыкай.

Яркія фарбы і чароўныя сюжэты прадстаўленых на выстаўцы твораў створаць святочную казачную атмасферу і нагадаюць: Скора Новы год!

Выстаўка працуе з 22.12.2017 г. штодзённа (акрамя панядзелка)
с 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37

Музейны занятак (група 25 чалавек) – 5.00 руб.

Уваходныя білеты для школьнікаў – 30 кап.

Тэлефон для даведак 72 – 16 – 69