Адкрыццё выставы “Поле памяці” ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
23 студзень

23 студзеня ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё персанальнай выставы гродзенскага мастака Уладзіміра Казакова, члена Беларускага саюза мастакоў, выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Выстава мае назву “Поле памяці”, прымеркавана яна да 70-годдзя мастака і з’яўляецца своеасаблівай справаздачай за гады яго творчай працы. Сваімі жывапіснымі палотнамі, прадстаўленымі на выставе,  мастак заклікае да мірнага жыцця, а таксама знаёміць з уласнымі разважаннямі аб маральных каштоўнасцях і духоўнасці.

 

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17.30.  Кошт білетаў: для школьнікаў – 60 капеек, для студэнтаў і пенсіянераў – 80 капеек, для астатніх наведвальнікаў – 1 рубель.