Адкрыццё выставы “Таямніцы старога гарышча”

Вярнуцца да падзей
3 люты

З 3 лютага 2018 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Таямніцы старога гарышча” (са збораў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея). Экспазіцыя выстаўкі знаёміць са светам старых забытых рэчаў, пакінутых некалькімі пакаленнямі гаспадароў на адным з самых загадкавых месцаў дома – гарышчы. Кожны куток музейнага “гарышча” – сапраўдная таямніца, любая рэч у ім нясе дух мінулай эпохі і захоўвае сваю гісторыю. Экспазіцыя выстаўкі змяшчае прадметы гарадскога побыту 1900–1930-х гадоў: мэблю, асвятляльныя прыстасаванні, посуд, гукаўзнаўляльныя апараты, адзенне, аксэсуары, галаўныя ўборы, музычныя інструменты, дзіцячыя цацкі, падручнікі, газеты, часопісы, нататнікі, альбомы, фотаздымкі, дарожныя скрыні, прасы, самавары, скрыні для кавы і гарбаты і іншае.

03 лютага – 29 красавіка 2018 г.

Музей гісторыі Гарадніцы, вул. Ажэшкі, 37

штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00

Уваходныя білеты – 30 кап.

Тэлефон для даведак 72-16-69